Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авіяцыя ЗША атакавала баевікоў у Сырыі


Авіяцыя ЗША і саюзьнікаў нанесла першыя ўдары па пазыцыях групоўкі «Ісламская дзяржава» на тэрыторыі Сырыі.

Авіяцыя ЗША і саюзьнікаў нанесла першыя ўдары па пазыцыях групоўкі «Ісламская дзяржава» на тэрыторыі Сырыі.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША віцэ-адмірал Джон Кірбі. Паводле яго слоў, у рэйдах прынялі ўдзел зьнішчальнікі і бамбавікі, выкарыстаны ракеты «Тамагаўк».

Кірбі не паведаміў, якія менавіта саюзьнікі ЗША прынялі ўдзел у паветранай апэрацыі, але агенцтва Associated Press паведаміла са спасылкай на крыніцу ў Пэнтагоне, што гаворка ідзе пра арабскія дзяржавы. Паводле дадзеных CNN, гэта Бахрэйн і Катар.

Нанясеньне удараў па аб’ектах на сірыйскай тэрыторыі зьяўляецца часткай абвешчанай прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам кампаніі барацьбы з групоўкай «Ісламская дзяржава». Гэтая групоўка вядзе баявыя дзеяньні на тэрыторыях Сырыі і Ірака.

Да гэтага часу ваенна-паветраныя сілы ЗША нанесьлі па пазыцыях «Ісламскай дзяржавы» амаль дзьвесьце ўдараў, але ўсе гэтыя атакі ажыцьцяўляліся выключна на тэрыторыі Ірака.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG