Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатары “Кіно ў пераходзе” атрымалі суткі


Настасься Доль атрымала 6 сутак, а Зьміцер Латушкін 5 сутак арышту. Іх абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі, перадае “Наша ніва”.

18 верасьня ў пешаходным пераходзе ля БДУ міліцыянты затрымалі каля 30 чалавек. Потым усіх адпусьцілі, апроч Настасьсі Доль і Зьміцера Латушкіна. Моладзь пачала летам ладзіць у Менску акцыю “Кіно ў пераходзе”. Прагляды фільмаў арганізоўваліся ў пешаходных пераходах Менску, абвесткі рабілі праз сацыяльныя сеткі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG