Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дабратвора асудзілі на 20 сутак


Ільля Дабратвор, архіўнае фота
Ільля Дабратвор, архіўнае фота

Ільлю Дабратвора судзілі ў Ленінскім судзе Менску. Яго прызналі вінаватым у брыдкаслоўі і непадпарадкаваньні міліцыі. Актывіст сваёй віны не прызнаў.

Ільля Дабратвор быў затрыманы 16 верасьня, перад пачаткам суду над актывістам Юрыем Рубцовым, які абвінавачваўся ў зьнявазе судзьдзі. Ільля Дабратвор знаходзіўся каля Цэнтральнага суду Менску ў майцы з антылукашэнкаўскімі надпісамі. Паводле міліцыянтаў, якія сьведчылі супраць Ільлі Дабратвора, яны пачулі ад актывіста лаянку і прапанавалі яму прайсьці зь імі, але ён адмовіўся.

Ільля Дабратвор сьцьвярджаў у судзе, што ён не супраціўляўся і не брыдкасловіў, а чакаў у дворыку суду пачатку працэсу над Юрыем Рубцовым.

Ільлю Дабратвора пакаралі дзесяцьцю суткамі арышту за брыдкаслоўе і дзесяцьцю суткамі — за непадпарадкаваньне міліцыі. Як мяркуюць грамадзкія актывісты, якія прысутнічалі на працэсе, гэты тэрмін зьвязаны з тым, што якраз праз дваццаць дзён прызначаны працяг — і, імаверна, заканчэньне — працэсу над Юрыем Рубцовым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG