Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэшткі Луганскага аэрапорту. Відэа


Толькі руіны засталіся на месцы міжнароднага аэрапорту «Луганск», зьнішчанага прарасейскімі баевікамі і расейскім войскам.

На пачатку верасьня ўкраінскія вайскоўцы пакінулі луганскі аэрапорт, які быў аточаны прарасейскімі баевікамі з пачатку лета.

2 верасьня губэрнатар Луганскай вобласьці Ірына Вярыгіна паведаміла, што баевікі цалкам разбурылі Луганскі аэрапорт. За дзень да гэтага ў РНБА Ўкраіны пацьвердзілі, што ў Луганску ўкраінскія вайскоўцы выйшлі з аэрапорту.

Цяпер зьнішчаны аэрапорт — пад кантролем баевікоў.

Украінскія вайскоўцы ўтрымліваюць данецкі аэрапорт, які надалей абстрэльваецца сэпаратыстамі, нягледзячы на абвешчанае замірэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG