Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мабільная сувязь добра чысьціць кішэні беларусаў,— экспэрт


Кошты паслуг сувязі для беларусаў за першыя восем месяцаў году ўзрасьлі на 11,6%.

Пра гэта сьведчаць дадзеныя, якія зьявіліся на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэту Рэспублікі Беларусь.

Так, міжгароднія і міжнародныя размовы праз звычайны тэлефон падаражэлі на 8,7%. На такую ж працэнтную велічыню ўзьняліся і цэны за карыстаньне мабільнікамі. Для карыстальнікаў Інтэрнэту паслугі сталі даражэйшымі на 7,6%.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка адзначае:

«Па-першае, усе кампаніі, якія займаюцца гэтымі паслугамі, зарабляюць добрыя грошы. Па-другое, да іх пакуль не дайшлі рукі дзяржаўных кантралёраў. Хоць дзяржаўныя грошы тут трацяцца даволі вялікія — калі ўзяць, напрыклад, чыноўнікаў, то ім аплачваюць усе размовы за бюджэтныя грошы, купляюцца мабільныя нумары для асобных чыноўнікаў, на групы і аддзелы.

Таму рост тарыфаў тут хвалюе толькі простых спажыўцоў, якія за ўсё плацяць з уласнага кашалька.

Амбіцыі ў кампаніяў, якія займаюцца сувязьзю, вялікія. Праўда, сёлета яны асабліва не „зарываюцца“. Інфляцыя за першае паўгодзьдзе ў краіне склала 10%. У гэтых рамках падаражэлі і паслугі сувязі. Але прыбыткі ў гэтых кампаніяў вялікія, і яны б маглі ня так сьпяшацца з падвышэньнем цэнаў на свае паслугі і займаць больш грамадзянскую пазыцыю.

У гэтай сувязі хачу згадаць цікавы факт — калі даляр у Беларусі абваліўся ў тры разы, кампаніі, якія дзейнічаюць у галіне сувязі, паднялі свае тарыфы. Але значна меней, чым у тры разы. Гэта сьведчыць пра тое, што падушка бясьпекі ў іх устойлівая і вялікая. І яшчэ — зьвярніце ўвагу на тое, якія машыны стаяць каля офісаў Velсom альбо МТС — новыя і дарагія.

Па выпампоўваньні грошай з кішэняў мабільная сувязь цяпер апярэджвае нават паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG