Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША прымуць удзел ў вайсковых манэўрах ва Ўкраіне


Міжнародныя вайсковыя вучэньні, у якіх прымуць удзел каля 1300 вайскоўцаў з 15 краін, сёньня пачнуцца на захадзе Ўкраіны.

Пэнтагон заявіў, што ў штогадовых вучэньнях Rapid Trident прымуць удзел 200 салдат ЗША. Амэрыканскія сухапутныя войскі будуць на тэрыторыі Ўкраіны ўпершыню з часу анэксіі Расеяй ўкраінскага Крыма і пачатку ўзброенага канфлікту на Данбасе.

Вучэньні працягнуцца да 26 верасьня на Яварыўскім палігоне і ня будуць прадугледжваць баявых стрэльбаў. Пэнтагон заявіў, што манэўры павялічаць функцыянальную сумяшчальнасьць войскаў ЗША, Украіны і іншых краін-удзельніц.

14 верасьня міністар абароны Ўкраіны Валерый Гэлэтэй заявіў, што краіны НАТО цяпер пастаўляюць зброю Ўкраіне, каб дапамагчы супрацьстаяць прарасейскім сэпаратыстам і спыніць прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Ўкраінскі міністар не канкрэтызаваў, аб якіх менавіта краінах ідзе гаворка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG