Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя рэгіёнаў Януковіча ня будзе ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах


Былая кіроўная партыя Ўкраіны, Партыя рэгіёнаў ня будзе ўдзельнічаць у пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду.

Пра гэта ў нядзелю на брыфінгу ў Кіеве заявіў сакратар прэзыдыюму Партыі рэгіёнаў, народны дэпутат Барыс Калесьнікаў.

«Палітрада прыняў рашэньне ня ўдзельнічаць у выбарах, калі ў краіне ідзе вайна, калі ў 44 акругах выбары фізычна правесьці немагчыма», — сказаў Калесьнікаў. Разам з тым, паводле яго словаў, сябры Партыі рэгіёнаў маюць права самастойна вырашаць, ці балятавацца ім у Вярхоўную Раду па мажарытарных акругах.

Парлямэнцкія выбары ва Ўкраіне прызначаныя на 26 кастрычніка. 15 верасьня завершыцца рэгістрацыя кандыдатаў па партыйных сьпісах, а самавылучэнцы змогуць падаваць дакумэнты да 25 верасьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG