Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знайшоўся каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі


Ён вяртаецца дамоў, паведаміла ў «Фэйсбуку» праваабаронца Юлія Сьцяпанава.

Ён вяртаецца дамоў, паведаміла ў «Фэйсбуку» праваабаронца Юлія Сьцяпанава. Паводле яе словаў, каля 6 гадзінаў актывіст знаходзіўся ў Савецкім РУУС Менску, куды яго вывезьлі пасьля адбыцьця адміністрацыйнага арышту ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Пра тое, што Вінярскі зьнік, стала вядома пасьля таго, як сваякі і паплечнікі не змаглі яго сустрэць каля ЦІПа. Тады зьявілася здагадка, што ён знаходзіцца менавіта ў Савецкім РУУС. Але міліцыя гэта абвяргала, як паведамляюць у сацыяльных сетках.

Максім Вінярскі быў затрыманы 29 жніўня на вуліцы Багдановіча, калі ішоў на талаку ў Курапаты.

За некалькі дзён да таго Вінярскага выкліка́лі ў міліцыю і прапаноўвалі падпісаць паперу, што ён папярэджаны аб недапушчальнасьці экстрэмісцкай дзейнасьці, але Максім адмовіўся гэта зрабіць.

У Савецкім судзе Менску актывіста абвінавацілі ў непадпарадкаваньні міліцыі і асудзілі да 15 сутак арышту. На судзе стала вядома, што ў ізалятары на Акрэсьціна Вінярскаму пагражалі фізычнай расправай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG