Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Целы ўкраінскіх вайскоўцаў у моргу са сьлядамі катаваньняў

У Запароскім моргу — целы людзей са сьлядамі катаваньняў, якія прывезьлі з зоны баявых дзеяньняў на Данбасе. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода ананімная крыніца і пацьвердзіла гэтую інфармацыю фатаграфіямі судмэдэкспэртаў. У Запароскім абласным ваенкамаце паведамляюць, што прывезьлі забітых удзельнікаў АТА, але запэўніваюць, што гэта не палонныя, а забітыя ў баі. Вялікая колькасьць палонных баевікоў арганізацыі «ДНР», прызнанай тэрарыстычнай, ахвяраў, якім удалося вызваліцца, пацьвярджаюць факты зьдзекаў і катаваньняў.

XS
SM
MD
LG