Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад санкцыі ЭЗ трапілі расейскія кампаніі і кіраўніцтва самаабвешчаных рэспублік


Эўразьвяз апублікаваў сьпіс расейскіх кампаній і асобаў, на якіх будуць распаўсюджвацца абмежавальныя санкцыі Эўразьвяза.

Доступ да рынкаў і капіталаў Эўразьвяза будзе абмежаваны расейскім кампаніям «Абаронпром», Уралвагонзавод, Аб’яднаная авіябудаўнічая карпарацыя, «Роснафта», «Транснафта», «Газпромнафта». У сьпіс асобаў, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі ЭЗ, унесена кіраўніцтва самаабвешчаных Луганскай і Данецкай рэспублік. Сярод іх так званы прэм’ер ДНР Аляксандр Захарчанка. У абмежавальны сьпіс трапіў і член Дзярждумы Ўладзімер Жырыноўскі.

Расейскія кампаніі пазбаўляюцца магчымасьці браць крэдыты ў інэвэстараў з ЭЗ тэрмінам больш як на трыццаць дзён. Інвэстарам з Эўразьвяза таксама забаронена набываць і гандляваць аблігацыямі, акцыямі і іншымі каштоўнымі паперамі пералічаных кампаній тэрмінам абароту больш за 30 дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG