Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Глыбіня» Паўла Севярынца ў Гомелі


Павал Севярынец
Павал Севярынец

У Гомелі на вуліцы Палескай у грамадзкім цэнтры аб’яднаных дэмакратычных сілаў сустаршыня БХД і сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Павал Севярынец прэзэнтаваў сваю кнігу «Беларуская глыбіня».

84 эсэ былі напісаныя ім ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну, дзе Севярынец адбываў пакараньне ў справе масавага пратэсту ў Менску 19 сьнежня 2010 году.

Як заявіў сам аўтар, жывучы ў заходняй Беларусі, ён знаходзіў у тамтэйшых жыхароў тыя рысы, якія характэрныя для Самога Творцы сусьвету. І калі беларусы шчыра верылі ў Бога, яны мелі наймагутнейшую дзяржаву – Вялікае Княства Літоўскае.

Павал адказаў на шэраг пытаньняў – пра ўзаемадачыненьні зь міліцыяй, пасяленцамі калёніі адкрытага тыпу, зь мясцовымі вернікамі і звычайнымі жыхарамі. За час знаходжаньня «на хіміі» Севярынец атрымаў больш за 2 тысячы лістоў, у якіх людзі выказвалі яму прызнаньне й падтрымку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG