Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 12 верасьня: Новыя санкцыі супраць Расеі


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Заслаўе – у памяшканьні музэйна-выставачнага комплексу «Заслаўе» (вул. Рынкавая, д. 4) адбудзецца адкрыцьцё выставы «Заходнебеларуская Атлянтыда. Гісторыя Заходняй Беларусі ў міжваенны час у дакумэнтах, фотаздымках і артэфактах» з прыватнай калекцыі Ігара Мельнікава. Пачатак а 17-ай.

Менск – «Re:Песняры»: жывая прэм’ера ў клюбе Re:Public (вул. Прытыцкага, 62). Пачатак а 18-й.

Горадня – творчая сустрэча з Тацянай Беланогай. Галерэя «Крыга» (вул. Савецкая 3-11). Пачатак а 18:30. Уваход вольны.

Брусэль – публікацыя новых санкцыяў супраць Расейскай Фэдэрацыі.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

490 да н. э. — грэцкі воін Фідзіпід прабег ад горада Маратон да Атэнаў і прынёс вестку пра перамогу грэкаў над пэрсамі — «Радуйцеся! Мы перамаглі» — і памёр. Калі ў 1896 годзе ў Атэнах праходзілі першыя сучасныя Алімпійскія гульні, у яго гонар быў уладкаваны забег паміж Маратонам і Атэнамі. З тых часоў спаборніцтвы па маратонскім бегу сталі адным з самых папулярных відаў лёгкай атлетыкі.

1934 — Латвія, Літва і Эстонія ўтварылі палітычны саюз. Падпісаная ў Жэнэве дамова ўвайшла ў гісторыю пад імем Балтыйскай Антанты.

1990 — дамова аб аб’яднаньні Нямеччыны. Угоду падпісалі міністры замежных справаў СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі і абедзьвюх Нямеччын.

У гэты дзень нарадзіліся:

1906 — Дзьмітры Шастаковіч, савецкі кампазытар, піяніст, пэдагог і грамадзкі дзяяч.

1921 — Станіслаў Лем, польскі пісьменьнік-фантаст.

1929 — Мікалай Матукоўскі, беларускі драматург.

1954 — Алесь Жлутка, беларускі мовазнаўца і гісторык.

1949 — Яўген Чыквін, польскі палітык, дзяяч беларускага і праваслаўнага руху ў Польшчы.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Рэспубліка вар’ятаў. 12 верасьня 1919 Габрыэле д’Анунцыё на чале групы нацыяналістаў захоплівае Фіюмэ (Рыеку)

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG