Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне вызвалена 26 украінскіх закладнікаў


Шэсць палонных у Горлаўцы, сярод якіх былы супрацоўнік Генпракуратуры, дырэктар дзіцячага пансыянатата і 20 вайскоўцаў, якія ўтрымліваліся ў Данецку, вызваленыя 10 верасьня.

Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Раней памочнік генэральнага сакратара ААН па правах чалавека Іван Шымановіч, выступаючы перад членамі пастаяннай рады АБСЭ на спэцыяльнай сэсіі па Ўкраіне, заяўляў, што прарасейскія сэпаратысты ўтрымліваюць 460 закладнікаў. Закладнікаў катуюць і змушаюць да працы.

Паводле зьвестак ААН, на ўсходзе Ўкраіны забіта 2 729 асобаў. Да гэтай колькасьці можна дадаць ахвяраў катастрофы авіялайнера Малайзійскіх авяіліній (298 чалавек). Рэальная колькасьць загінулых, на думку прадстаўніка ААН, можа быць нашмат большая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG