Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чалавек-майка Юры Рубцоў: Прысуд мне ўжо напісаны


Юры Рубцоў
Юры Рубцоў

На 16 верасьня прызначаны суд над актывістам з Гомеля Юрыем Рубцовым, які быў затрыманы пасьля Чарнобыльскага шляху ў майцы з антылукашэнкаўскім тэкстам і ў судзе, паводле сьледзтва, нібыта назваў судзьдзю Савецкага райсуду Кірыла Палулеха «падонкам».

«Гэта не адпавядае рэчаіснасьці. Я сказаў, што судзьдзі, якія выносяць незаконныя рашэньні, ёсьць па сутнасьці падонкамі. А пратакол судовага паседжаньня лёгка сфальшавалі, таму на суд і не пусьцілі публіку і журналістаў. У пратаколе мае словы перавярнулі, нібыта я выказаўся на адрас пэўнага судзьдзі. Насамрэч гэта тычыцца ўсіх судзьдзяў, бо незалежнага суду ў Беларусі няма».

Юрыя Рубцова будзе судзіць у Цэнтральным судзе Менску судзьдзя Натальля Вайцэховіч. Юрыю Рубцову пагражае 3 гады «хіміі» ці арышт да 6 месяцаў. Ён кажа, што гатовы да любога прысуду. «Перакананы, што прысуд мне ўжо падрыхтаваны, і таму не ламаю галаву над тым, які ён дакладна будзе».

Паводле Юрыя Рубцова, які працуе ў Гомелі кіроўцам, працы яму хапае. «Начальства нават больш нагружае, спадзяюцца, што мяне не пасадзяць», — сказаў карэспандэнту Свабоды актывіст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG