Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля ўвядзеньня Крамлём санкцый экспарт беларускіх тавараў у Расею расьце


У жніўні 2014 года Беларусь паставіла на экспарт сельгаспрадукцыі на суму больш за 325 мільёнаў даляраў. У параўнаньні са жніўнем міналага году рост склаў 107,2%.

Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня.

Пры гэтым у параўнаньні зь ліпенем гэтага года экспарт павялічыўся на 61 млн. даляраў ЗША. 99% беларускага экспарту прыйшлося на Расейскую Фэдэрацыю.

У натуральным выражэньні за жнівень бягучага года ў параўнаньні са жніўнем мінулага года экспарт каўбасных вырабаў павялічыўся ў 1,6 разы, натуральнамалочнай прадукцыі — у 1,9 разы, масла — у 1,3 разы, сыроў — у 1,5 разы.

6 жніўня Ўладзімер Пуцін падпісаў указ, які забараняе ўвоз у Расею харчаваньня з ЭЗ, ЗША, Канады, Японіі і Аўстраліі. Гэта рашэньне стала адказам на заходнія санкцыі ў дачыненьні да расейскіх чыноўнікаў і арганізацый.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG