Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Які «асаблівы статус» для Данбасу?


Кантактная група ў Менску
Кантактная група ў Менску

Кансультацыі па ўрэгуляваньні ўкраінскага крызысу, якія адбыліся ў рамках гэтак званай Трохбаковай кантактнай групы ў Менску 5 верасьня, пакінулі больш пытаньняў, чым адказаў.

Гэтак лічыць Мікалай Сунгуроўскі, экспэрт Цэнтру Разумкова ў Кіеве, камэнтуючы для Радыё Свабода фармулёўку «асаблівы статус», якая знайшлася ў пратаколе менскай сустрэчы прадстаўнікоў Украіны, Расеі, АБСЭ і прарасейскіх сэпаратыстаў.

Нагадаем, што тэрмін «асаблівы статус» для «асобных раёнаў Луганскай і Данецкай абласьцей» у пратаколе згадваецца двойчы ў кантэксьце закону Ўкраіны, які трэба распрацаваць дзеля дэцэнтралізацыі ўлады і правядзеньня датэрміновых мясцовых выбараў.

На думку Сунгуроўскага, бакі перамоваў у Менску наогул не ўпаўнаважаныя дамаўляцца па пытаньнях накшталт асаблівага статусу той ці іншай тэрыторыі або правядзеньня датэрміновых выбараў — гэта мела б сэнс толькі ў выпадку, калі б пра перамір’е дамаўляліся наўпрост прэзыдэнты Ўкраіны і Расеі.

«Я так разумею, што адзіны сэнс заключэньня гэтага перамір’я — бакі мелі патрэбу, каб узяць перадышку, перафарматаваць сілы, забясьпечыць падмацаваньне, абмяняцца палоннымі, вывезьці параненых, абмяняцца целамі загінулых. Гэта тыя ўмовы перамір’я, на якія ўпаўнаважаная гэтая кантактная група. Ня больш», — кажа Мікалай Сунгуроўскі.

Экспэрт мяркуе, што ў цяперашніх умовах заключэньне трывалага міру (у тым ліку наданьне тэрыторыям, кантраляваным сэпаратыстамі, «асаблівага статусу») — гэта фактычнае замарожваньне канфлікту, якое зусім не азначае міру і стабільнасьці для Ўкраіны.

Мікалай Сунгуроўскі таксама адзначае, што калі Расея анэксавала Крым з ідэалягічных меркаваньняў, а таксама таму, што там знаходзіцца расейская вайсковая база, то Данбас патрэбны Крамлю выключна як зона нестабільнасьці ў складзе Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG