Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт і Ўкраіна павінны ратыфікаваць пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ 16 верасьня


У панядзелак, 8 верасьня, камітэт Эўрапэйскага парлямента па замежных справах даў «зялёнае святло» на ратыфікацыю на наступным тыдні пагадненьня аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю паміж Украінай і ЭЗ.

Старшыня парлямэнцкага камітэта па замежных справах Эльмар Брок заявіў, што ўкраінскаму народу быў пасланы сымбалічны і пазітыўны сыгнал, бо падтрымку асацыяцыі выказалі 49 членаў камітэта і толькі 8 эўрадэпутатаў выступілі супраць.

Дакладчык па Ўкраіне, польскі парлямэнтарый Яцэк Сарыюш-Вольскі адзначыў, што імкненьне ісьці ў Эўропу было выказана на Эўромайдане і аплачана дарагой цаной. «На наступным тыдні на пленарнай сэсіі ў Страсбуры 16 верасьня, каб падкрэсліць сымбалічны сыгнал ўкраінскай нацыі ад Эўрапарлямэнта, мы прагаласуем за пагадненьне таго ж дня, што і ўкраінскі парлямент, Вярхоўная Рада. Слава Ўкраіне! »- заявіў польскі эўрадэпутат.

Украіне патрэбна ваенна-тэхнічная дапамога — Руслана

Таксама ў кулюарах Эўрапарлямэнта абмяркоўвалі і агрэсыўныя дзеяньні Расеі і будучыя новыя санкцыі з боку ЭЗ. Эльмар Брок лічыць, што падставаў верыць, быццам Расея шчыра жадае ўрэгуляваньня сытуацыі ва Ўкраіне, няма. «Там далей гучаць баі і выбухі, і некаторыя мяркуюць, што спыненьне вагню патрабавалася для кансалідацыі рускіх сіл для дасягненьня далейшых мэтаў. Спадзяюся, што гэта ня так, але ёсьць усе больш прыкмет, што гэта праўда. Няма падставаў верыць, што са спыненьнем агню Пуцін адмовіцца ад усіх сваіх мэтаў», — кажа нямецкі палітык.

Украінская сьпявачка Руслана Лыжычка на сустрэчы ў Эўрапарлямэнце з дэпутатамі і заходняй прэсай заклікала накладаць далейшыя санкцыі на Расею і дапамагаць Украіне тэхнікай і іншай падтрымкай. «Мы змагаліся за эўрапэйскі выбар, таму не забівайце ў нас гэтую надзею», — заклікала сьпявачка.

«Украіне адназначна патрэбна ваенная тэхніка. Абараняючы Ўкраіну, вы абароніце сябе. Санкцыі варта ўкараняць, пакуль Расея не выведзе апошняга жаўнера з тэрыторыі Ўкраіны і не адвядзе сваё войска ад украінскіх межаў», — заклікала ў Эўрапарлямэнце ўкраінская сьпявачка і актывістка Руслана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG