Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 верасьня: Лятучы ўнівэрсытэт адкрывае новы год


Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча
Ілюстрацыя з Календара Бахарэвіча

ПАДЗЕІ ДНЯ

У Прасторы ЦЭХ (Менск, пр-т Незалежнасьці, 58/к. 6) Лятучы ўнівэрсытэт запрашае на адкрыцьцё ўнівэрсытэцкага году і прэзэнтацыю Праграмы на 2014-2015 гады. Пачатак а 18.30. У межах імпрэзы Лятучага прысутныя будуць мець магчымасьць пачуць развагі і пытаньні, зь якімі распачынаюць працу ў новым годзе чальцы калегіюму Лятучага, абмеркаваць пляны і магчымасьці рэалізацыі сябе і сваіх інтэлектуальных памкненьняў, бліжэй пазнаёміцца з выкладчыкамі і суўдзельнікамі ў будучай працы. Арганізатары прадугледжваюць і нефармальную частку – магчымасьць непасрэднага сумоўя за кавай-гарбатай у асяродзьдзі лектараў курсаў і публічных лекцый, вядучых школ і сэмінараў, арганізатараў унівэрсытэцкіх пляцовак.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1609 – аддзелы Вялікага Княства Літоўскага на чале з Львом Сапегам пачалі аблогу Смаленску.

1791 – амэрыканцы пачалі пабудову сталіцы сваёй дзяржавы, назваўшы яе Вашынгтонам у гонар свайго першага прэзыдэнта, Джорджа Вашынгтона.

Парлямэнт мае ня большае права засоўваць руку ў маю кішэню, чым я ў ягоную.

Джордж Вашынгтон

1917 – памёр Ігнат Буйніцкі, беларускі актор, рэжысэр, тэатральны дзяяч, стваральнік нацыянальнага прафэсійнага тэатру (нар. 1861).

1944 – часовы ўрад Польшчы падпісаў пагадненьне з урадам Савецкай Беларусі і Савецкай Украіны аб абмене насельніцтвам. Блізка 38 тысяч этнічных беларусаў Беласточчыны з агульнага ліку, які тады ацэньваўся на 150-160 тысяч, пераехалі ў Савецкі Саюз.

1948 – на акупаванай Савецкім Саюзам частцы Карэйскага паўвострава абвешчаная Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка.

1969 – у Канадзе уступіў у сілу так званы «Моўны акт», паводле якога ангельская і француская мовы сталі афіцыйнымі на ўсёй тэрыторыі краіны.

1999 – ад выбуху бомбы зруйнаваны 9-павярховы жылы дом у Маскве. Загінулі 94 чалавекі, параненыя 164.

У гэты дзень нарадзіліся:

1728 – Марцiн Пачобут-Адлянiцкi, астраном, асьветнік, рэктар Віленскай акадэміі, сябра-карэспандэнт Лёнданскай і Францускай акадэміі навук (1778).

1894 – Аляксандар Крыніцкі, савецкі партыйны і дзяржаўны дзяяч, першы сакратар Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі.

З КАЛЕНДАРА БАХАРЭВІЧА

Шматзначнасьць камэры. 9 верасьня 2003 памерла Лені Рыфэншталь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG