Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўмацоўваюць ваенную супрацу з Грузіяй


Міністар абароны ЗША Чак Хэйгел абвясьціў аб намеры Вашынгтона ўмацоўваць ваеннае супрацоўніцтва з Грузіяй на фоне дзеяньняў Расеі на ўсходзе Ўкраіны.

Кіраўнік Пэнтагону ў нядзелю правёў у Тбілісі перамовы зь міністрам абароны Грузіі Іракліем Аласанія. Хэйгел назваў саміт НАТО ў Уэльсе, які адбыўся 4-5 верасьня, «важным этапам» на шляху памкненьняў Грузіі да сяброўства ў Паўночнаатлянтычным саюзе.

Адносіны паміж Грузіяй і НАТА пачалі разьвівацца ў 1994 годзе, калі Тбілісі далучыўся да праграмы «Партнэрства дзеля міру». Тады Грузія імкнулася працягнуць збліжэньне з НАТА, аднак супраць гэтага выступала Масква. Фактарам, які ўскладняе супрацу Тбілісі з саюзам НАТА, стала прысутнасьць расейскіх войскаў у Паўночнай Асэтыі і Абхазіі — пасьля ўзброенага канфлікту паміж Расеяй і Грузіяй у жніўні 2008 г.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG