Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ лічыць, што рэжым спыненьня вагню ў цэлым выконваецца


Назіральнікі АБСЭ, якія працуюць у зоне ўзброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны, заявілі, што ўзаемны начны мінамётны абстрэл паміж украінскімі вайскоўцамі і сэпаратыстамі зьяўляецца парушэньнем пагадненьня аб спыненьні агню.

Назіральнікі, аднак, лічаць, што інцыдэнт ня можа служыць падставай для адмовы ад рэжыму спыненьня вагню.

Прадстаўнікі АБСЭ выступілі ў той час, калі працягваліся сутыкненьні за кантроль над аэрапортам Данецка.

Як паведамілі заходнія карэспандэнты з Марыюпаля, пры абстрэле ў ноч на нядзелю быў разбураны блёкпост украінскіх войскаў на ўсходняй ўскраіне горада. У самім Марыюпалі адзначаліся пажары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG