Лінкі ўнівэрсальнага доступу

33-гадовая кабета загінула ў выніку начнога абстрэлу Марыюпаля


Жанчына ва ўзросьце 33 гадоў загінула ў выніку начнога абстрэлу Марыюпаля. Пра гэта паведамляе мясцовы сайт 0629.com.ua са спасылкай на мэдыкаў.

Жанчыну, якая была параненая асколкам у вобласьць сэрца, прывезьлі ў шпіталь апоўначы. Інцыдэнт адбыўся ў мікрараёне «Ўсходні», у момант раненьня жанчына знаходзілася зь дзецьмі.

У Марыюпалі, нягледзячы на абвешчанае перамір'е, у суботу ўвечары адбываўся бой каля блёкпаста ў кірунку горада Новаазоўск, захопленага раней сэпаратыстамі і расейскімі войскамі, паведамляў у ноч на нядзелю карэспандэнт Радыё Свабода.

Паводле яго словаў, былі чуваць выбухі, артылерыя працавала з абодвух бакоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG