Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Портнікаў: Важная гатоўнасьць Расеі да міру, а не падтрымка з боку НАТО


Віталь Портнікаў
Віталь Портнікаў

Перад сустрэчай кантактнай групы па ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне палітоляг Віталь Портнікаў выказаў сумнеў, што дэкляраваная на саміце НАТО падтрымка Ўкраіны нейкім чынам зможа паўплываць на ход перамоваў і на пазыцыю Расеі, якая гаворыць і дзейнічае з пазыцыі сілы, якую мае цяпер.

Віталь Портнікаў лічыць, што немагчыма супрацьпаставіць рэальным расейскім войскам абяцаньні НАТО, якія яшчэ невядома калі будуць рэалізаваныя.

«Важная ня столькі падтрымка НАТО, колькі гатоўнасьць Расеі да дээскаляцыі канфлікту. Таму што калі ў Расеі няма такой гатоўнасьці, то ніякая канструктыўная пазыцыя Ўкраіны ні па якіх пытаньнях ані зь якай падтрымкай не дапаможа зьмяніць сытуацыю да лепшага.

Падтрымка Ўкраіны і зброя для Ўкраіны — гэта пытаньне часу. А Расея ўдзельнічае ў вайне з пазыцыі сілы сёньня. Сёньня яе ўзброеныя сілы знаходзяцца на нашай тэрыторыі, гатовыя ў любы момант нарошчваць сваю прысутнасьць. Таму я ня думаю, што падтрымка, якая аказаная Ўкраіне, нейкім чынам можа зьмяніць пазыцыю Ўладзімера Пуціна, нацэленага на ваеннае заваяваньне былых савецкіх рэспублік. І гэта тычыцца ня толькі Ўкраіны, але і Беларусі», — сказаў Віталь Портнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG