Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпіс невыязных будзе папаўняць Вярхоўны суд


Вярхоўны суд атрымаў паўнамоцтвы на ўнясеньне ў банк дадзеных Міністэрства ўнутраных спраў зьвестак пра грамадзянаў, якім абмежаваны выезд за мяжу.

Пра гэта гаворыцца ў адпаведным указе кіраўніка Беларусі № 426 ад 1 верасьня.

Раней такія паўнамоцтвы былі ў Міністэрства юстыцыі.

Вярхоўны суд будзе ўносіць «зьвесткі пра грамадзянаў, у дачыненьні да якіх судамі былі прыняты рашэньні аб часовым абмежаваньні права гэтых грамадзян на выезд з Рэспублікі Беларусь».

У 2012 годзе шэраг палітыкаў, праваабаронцаў і журналістаў на пэўны час апынуліся ў сьпісе невыязных праз «тэхнічны збой». Сярод іх былі Анатоль Лябедзька, Сяргей Калякін, Віктар Карняенка, Станіслаў Шушкевіч, Вінцук Вячорка, Алег Гулак, Жана Літвіна ды іншыя. Усяго забарона на выезд тычылася 17 дэмакратычных актывістаў.

У сакавіку 2012-га, гаворачы пра сьпіс невыязных, Аляксандар Лукашэнка заявіў: «А мы зрабілі. І то мы яго яшчэ не ўвялі. На поўную моц яшчэ не ўвялі. Але ўвядзём».

Алег Гулак і Гары Паганяйла спрабавалі аспрэчыць забарону на выезд у судзе. У якасьці адказьнікаў па справе выступалі МУС, Мін’юст і Міністэрства фінансаў. Суд Маскоўскага раёну сталіцы не задаволіў пазоў праваабаронцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG