Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяскоў абвяргае дамоўленасьць Пуціна з Парашэнкам. «ДНР» заяўляе, што ня спыніць агню


Кіраўнік міжнароднай інфармацыйнай службы палітаддзелу Мінабароны самаабвешчанай ДНР Уладзіслаў Брыг адзначыў, што ня ведае ні пра якія дамоўленасьці з ДНР з нагоды спыненьня агню.

«Армія ДНР ня спыніць агонь як мінімум да таго часу, пакуль на Данбасе знаходзяцца карнікі», — сказаў ён.

«Пуцін і Парашэнка сапраўды абмеркавалі крокі, якія б спрыялі б спыненьню агню паміж апалчэнцамі і ўкраінскімі сілавікамі. Дамаўляцца аб спыненьні агню Расея ня можа фізычна, паколькі не зьяўляецца бокам канфлікту», — заявіў Пяскоў РІА Новості.

Раней сёньня прэс-служба прэыздэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі пасьля яго тэлефоннай размовы з кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімерам Пуціным абвясьціла аб дамоўленасьці пра пастаяннае спыненьне агню на Данбасе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG