Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: важныя дзеяньні, а не словы аб канфлікце ва Ўкраіне


Джэн Сакі
Джэн Сакі

ЗША лічаць важным ня тое, як называць дзеяньні Расеі ва Ўкраіне, а тое, што трэба рабіць ў сувязі з такімі дзеяньнямі. Пра гэта заявіла прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Джэн Cакі.

«З нашага пункту гледжаньня не мае значэньня, як мы называем гэта. Мы гаворым пра „незаконнае пранікненьне“, мы кажам, што яны парушаюць сувэрэнітэт Украіны. Мы павялічваем ня толькі колькасьць і віды санкцый, але працягваем разглядаць шэраг запытаў з боку ўкраінскай улады. Нашы дзеяньні зьяўляюцца больш важнымі, чым тое, як мы гэта называем», — адзначыла прэс-сакратар Дзярждэпартамэнта.

ЗША да гэтага часу пазьбягаюць афіцыйна казаць пра «ўварваньне» расейскіх войскаў ва Ўкраіну, называючы прысутнасьць расійскіх падразьдзяленьняў «пранікненьнем». Шэраг амэрыканскіх палітыкаў патрабуюць ад адміністрацыі прэзыдэнта Абамы рашучых крокаў для дапамогі Ўкраіне, у прыватнасьці, прадстаўленьне сучаснай зброі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG