Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачалося будаўніцтва надземнай часткі АЭС


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе РУП «Беларуская атамная электрастанцыя».

На энэргаблёку № 1 Беларускай АЭС змантаваны першы блёк унутранай ахоўнай абалонкі. «Гэтая падзея па значнасьці параўнальная з заліваньнем „першага бэтону“. Мантаж унутранай ахоўнай абалонкі — адзін з вузлавых момантаў будоўлі. Тым самым мы выйшлі на мантаж надземнай часткі станцыі», — сказаў БелТА гендырэктар РУП «Беларуская АЭС» Міхаіл Філімонаў.

Паводле гендырэктара, унутраная ахоўная абалонка будуецца вельмі эфэктыўным мэтадам, які ўпершыню быў ужыты на будоўлі Запароскай АЭС, а затым выкарыстоўваўся пры ўзьвядзеньні станцыяў на ўсёй тэрыторыі былога Савецкага Саюзу.

«На жаль, потым на яго незаслужана забыліся. Аднак трэст РОССЭМ здолеў захаваць тэхналёгію і прымяніць на практыцы такі мэтад узбуйняльнага мантажу на будоўлі Нововаронескай АЭС», — цытуе БелТА гендырэктара.

Паводле Філімонава, мантаж першага блёку ўнутранай ахоўнай абалонкі выкананы дакладна паводле графіку.

Першы рэактар для Беларускай АЭС зьявіцца на станцыі напрыканцы 2015 году, паведамілі ў «Атамэнэргамаш».

Беларуская АЭС, якая будуецца побач з пасёлкам Астравец у Гарадзенскай вобласьці, будзе складацца з двух энэргаблёкаў сумарнай электрычнай магутнасьцю да 2400 мэгават. Для яе будаўніцтва выбраны праект «АЭС-2006» — тыпавы расейскі праект атамнай станцыі новага пакаленьня «3+» з палепшанымі тэхніка-эканамічнымі паказчыкамі. «Ад месца, дзе будуюць АЭС, толькі 40 кілямэтраў да Вільні. Гэта адно са спрэчных пытаньняў, бо Беларусь падпісала канвэнцыю Эспо, але яна не сьледуе правілам гэтай канвэнцыі. Астравецкая АЭС патэнцыйна небясьпечная ня толькі для Вільні, але і для Менску», — заявіў раней Свабодзе літоўскі міністар замежных спраў Лінас Лінкявічус.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG