Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першае


Жывы эфір 1 верасьня ў 18.00 і 20.00.

Віншую з пачаткам восені, новага вяшчальнага сэзону і навучальнага году. На 1 верасьня прыпадаюць розныя адметныя падзеі: сёньня — 75-я гадавіна пачатку Другой усясьветнай вайны, 10 гадоў трагедыі ў Бэслане, 45 гадоў «Песьнярам» і заканчэньне існаваньня гурта «Ляпіс-Трубяцкі». Пісьменьнік Уладзімер Арлоў узгадвае, што менавіта «Песьняры» некалі далучылі яго, савецкага хлапчука, да нацыянальнага космасу. Крыху пазьней па часе, але з таго ж песьняроўскага імпульсу, па той жа касьмічнай арбіце паляцела і я. Таму неўміручых «Песьняроў» я буду слухаць разам з вамі і з Уладзімерам Арловым з асаблівым пачуцьцем.

Будзе і не такі лірычны аспэкт. У Менску адбываецца чарговы раўнд перамоваў па Ўкраіне. Акрамя іншага, першае чысло месяца — дзень чарговага падвышэньня цэнаў. А яшчэ паспрабуем разабрацца з новымі прызначэньнямі ў вышэйшых эшалёнах эўрапейскіх чыноўнікаў: каму перадусім імкнулася дагадзіць Эўропа? Пра ўсё гэта мы пагаворым на працягу выніковай гадзіны ад 20:00 да 21:00.

СЛУХАЙЦЕ НАС У ІНТЭРНЭЦЕ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG