Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чавусаў: Перамовы кантактнай групы ня спыняць расейскага контранаступу


Юры Чавусаў
Юры Чавусаў

Палітоляг Юры Чавусаў патлумачыў, чаму сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне — не прычына для спыненьня контранаступу з боку расейскіх салдатаў.

«Тыя перамовы, якія адбываюцца на пляцоўцы кантактнай групы ў Менску, не зьвязаныя з вырашэньнем вайсковых задачаў, якія ставяцца перад сэпаратыстамі. Адпаведна, правядзеньне перамоваў ня ёсьць нагодай для спыненьня вайсковых апэрацыяў, якія вызначаюцца ваеннай мэтазгоднасьцю.

Набліжаецца сэзон восеньскіх штормаў у Азоўскім і Чорным моры, і пытаньне забесьпячэньня сувязі з Крымам будзе стаяць вельмі востра. Мне падаецца, што ў гэтым ёсьць прычына актывізацыі дзеяньняў сэпаратыстаў, перад якімі пастаўленая задача — наладзіць сухапутную сувязь з Крымам.

А кантактную групу Расея разглядае як пляцоўку для абмеркаваньня пытаньняў абмену ваеннапалоннымі, арганізацыі гуманітарных калідораў і часовага спыненьня агню. Зразумела, што гэтыя мэты падпарадкаваныя мэтам ваеннай мэтазгоднасьці. Да таго ж удзел у кантактнай групе дазваляе Расеі мець іміджавыя выгады — маўляў, мы вядзем перамовы, перамовы працягваюцца, ёсьць шанец на мірнае ўрэгуляваньне. Такім чынам, перамовы — гэта дымавая заслона, якая можа спрыяць пасьпяховаму вайсковаму наступу з боку Расеі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG