У сьпіс загінулых і ўзятых у палон падчас баявых дзеяньняў у Данбасе ўжо ўнесена некалькі дзясяткаў прозьвішчаў расейскіх салдат і афіцэраў.
У лік ахвяраў трапілі вайскоўцы 6 расейскіх часьцей.
Зьбіраньне інфармацыі працягваецца.
Украінскі ўрад заявіў, што расейскія кадравыя часьці ўварваліся на тэрыторыю Ўкраіны, захапілі горад Новаазоўск, іншыя населеныя пункты, расейскія сілы ўвайшлі ў Данецк і Луганск, кантраляваныя баевікамі ДНР ды ЛНР, расейскія падразьдзяленьні распачалі наступ на ўкраінскіх дэсантнікаў, якія кантралююць аэрапорт Луганску. Расейскія войскі таксама ўзялі ў кацёл украінскае войска пад Ілавайскам, забіўшы шмат украінцаў.
Расейскія ўлады адмаўляюць прысутнасьць сваіх войскаў на тэрыторыі мацерыковай Украіны.