Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туск аб падзеях ва Ўкраіне: «Гэта вайна»


Дональд Туск
Дональд Туск

Выступаючы на ўрачыстасьцях з нагоды 75-й гадавіны пачатку другой сусьветнай вайны ў месцы яе пачатку — Вэстэрплятэ каля Гданьска, польскі прэм’ер, будучы кіраўніка Эўрапейскай Рады Дональд Туск шмат казаў пра Ўкраіну.

«Вайна — больш ніколі» ня можа ўжо быць маніфэстам слабых і бездапаможных. Гэты заклік не павінен быць прызнаньнем аблуды, ілюзіі, што сьвят пазбыўся такіх спакусаў, што вакол нас няма людзей і няма дзяржаваў, якія зноў хацелі б зрабіць зь сілы і вайны спосаб вядзеньня ўласнай палітыкі, — казаў Туск. — Сёньня ня час на прыгожыя прамовы, ня час на аптымізм. Бо ў супастаўленьні з тым, што сёньня дзеецца на ўсходзе Ўкраіны, гэтыя словы — «Вайна — больш ніколі» — нясуць у сабе зусім іншае напаўненьне«.

«Мы павінны ўголас заявіць, што ніхто сёньня ня мае права блякаваць нашы ініцыятывы, мэта якіх — поўная, пасьпяховая тактыка дзеяньняў Паўночнаатлянтычнага саюзу. Сёньня, гледзячы на трагедыю ўкраінцаў, гледзячы на вайну — бо трэба скарыстаць гэтае слова— мы ведаем, што верасень 1939 году ня можа паўтарыцца. Гісторыя зрабіла кола, і сёньня тут, на Вэстэрплятэ, кажучы „Вайна — ніколі больш“, мы павінны разам з нашымі саюзьнікамі паабяцаць на поўны голас, што гэта ня будуць толькі словы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG