Пастаўкі са Злучаных Штатаў ўключаюць шлемы, робаты па абясшкоджваньня боепрыпасаў, радыёпрыёмнікі, бронекамізэлькі, індывідуальныя аптэчкі.
У бліжэйшыя тыдні будуць адпраўленыя прыборы начнога бачаньня, цеплавізары і дадатковыя радыёстанцыі.
Акрамя таго, дапамогу атрымае і Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны: адзеньне, намёты, генэратары малой магутнасьці, ручныя паліўныя помпы, інжынэрнае абсталяваньне, сродкі сувязі, транспартныя сродкі, індывідуальнае несьмяротны тактычны рыштунак і сродкі назіраньня. Апошнія пастаўкі ўключаюць экскаватары, аўтакраны, цеплавізары, абсталяваньне відэаназіраньня, сродкі сувязі, намёты, калючы дрот, спальныя мяшкі, і невялікія электрагенэратары. У будучыні ЗША паставяць дадатковую тэхніку і абсталяваньне відэаназіраньня, грузавікі і малыя патрульныя судны.
Акрамя гэтага, экспэрты Міністэрства абароны ЗША сустракаюцца з украінскімі калегамі для ацэнкі канкрэтных захадаў і праграм, накіраваных на абарону.
Міністэрства абароны ЗША і Дзяржаўны дэпартамэнт выкарыстоўваюць 19 мільёнаў даляраў з Глябальнага рэзэрвовага фонду бясьпекі для падрыхтоўкі і аснашчэньня Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны. Чакаецца, што навучаньне пачнецца ў 2015 годзе, паведамляе «Голас Амэрыкі».