Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ляпіс Трубяцкой» спыніў існаваньне


Як і абяцалі ўдзельнікі «Ляпіса Трубяцкога», папулярны беларускі гурт скончыў сваё існаваньне.

«Гурт „Ляпіс Трубяцкой“ скончыў сваё існаваньне. Дзякуй усім, хто быў з намі гэтыя 24 гады (афігець!). Што будзе далей з удзельнікамі калектыву — вы даведаецеся ўжо заўтра. Усё да лепшага! :)», - гаворыцца ў паведамленьні на сайце гурту за 31 жніўня.

Пра тое, што «Ляпісы» з 1 ь спыняюць сваё існаваньне лідэр гурту Сяргей Міхалок абвясьціў 17 сакавіка.

«Распускаю гурт „Ляпіс Трубяцкой“. І дзякуй Богу, як быццам цяжкі камень я зьняў са сваёй шыі, які цягнуў мяне на дно герантакратыі, — заявіў Міхалок. — Бо самае ганебная, самае пошлае, самае дурное, што можа адбыцца з рок-гуртом — гэта сустрэць свой 25-гадовы юбілей. Гэта вельмі пошла. Гурты, якія паважаюць сябе, не павінны так доўга жыць».

Пры гэтым Міхалок падкрэсьліў: «Ляпіс Трубяцкой» адыграе ўсе заплянаваныя на вясну і лета канцэрты. «А з 1 верасьня гурту больш ня будзе. Аб сваіх далейшых плянах мы паведамім у тэстамэнце, які апублікуюць ва ўсіх эўрапейскіх СМІ», — сказаў музыка.

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» быў утворана ў канцы 80-х гадоў. Лідэрам калектыву першапачаткова быў Сяргей Міхалок. З-за грамадзянскай пазыцыі сваіх удзельнікаў калектыў ужо больш за два гады ня можа выступаць на бацькаўшчыне. «Ляпіс» уключаны ў чорны сьпіс музычных калектываў і прадстаўнікоў мастацтва, дзейнасьць якіх на тэрыторыі Беларусі фактычна забароненая. Восеньню 2011 года пракуратура зацікавілася рэзкімі выказваньнямі лідэра гурту Сяргея Міхалка на адрас беларускіх уладаў і Аляксандра Лукашэнкі ў прыватнасьці. У дачыненьні да музыкі праводзілася праверка, аднак крымінальная справа, паводле афіцыйнай інфармацыі, не заводзілася.

Разьвітальныя канцэрты гурт даў у жніўні ў Вільні, Маскве, Кіеве і Санкт-Пецярбургу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG