Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклікаў Расею неадкладна вывесьці войскі з Украіны


Пра гэта гаворыцца ў высновах Эўрапейскай Рады, прынятых па выніках пасяджэньня, якое адбылося ў суботу, паведамляе уласны карэспандэнт агенцтва УНІАН.

«Эўрапейская Рада застаецца вельмі занепакоенай працяглымі і ўсё больш жорсткімі баямі ва ўсходняй Украіне і надалей рашуча асуджае незаконную анэксію Крыму. Яна асуджае усё большыя патокі баевікоў і зброі з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі ва ўсходнюю Украіну, а таксама агрэсію з боку расейскіх узброеных сіл на тэрыторыі Украіны. Яна заклікае РФ неадкладна вывесьці ўсе свае вайсковыя сілы і сродкі з Украіны», — сказана ў высновах.

Эўрапейскі Зьвяз зноў заявіў пра пільную неабходнасьць «ўстойлівага палітычнага рашэньня, заснаванага на павазе сувэрэнітэту Ўкраіны, яе тэрытарыяльнай цэласьці, адзінства і незалежнасьці».

«Эўрапейская Рада падкрэсьлівае важнасьць неадкладнай рэалізацыі мірнага пляну прэзыдэнта Парашэнкі. Першы крок павінен складацца з узаемна ўзгодненага спыненьня агню, аднаўленьня ўкраінскага кантролю за межамі, неадкладнага спыненьня патокаў зброі, абсталяваньня і вайсковага пэрсаналу з Расейскай Фэдэрацыі ў Украіну, а таксама тэрміновага вызваленьня ўсіх закладнікаў, якія ўтрымліваюцца незаконнымі ўзброенымі групоўкамі, і зьняволеных, якія ўтрымліваюцца ў Расейскай Фэдэрацыі », - канстатуе ЭР.

Акрамя таго, Эўрапейская Рада зноў заклікала да «неадкладнага, бясьпечнага і бесьперашкоднага доступу да месца аварыі MH17 у рамках пагадненьня аб спыненьні агню». «Эўрапейская Рада яшчэ раз выказвае сваю падтрымку важным намаганьням Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе», — дадаецца ў высновах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG