Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: Кіеў ня просіць Захад даслаць войскі, але спадзяецца на ваенна-тэхнічную дапамогу


Пятро Паршэнка
Пятро Паршэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што яго краіна разьлічвае ў першую чаргу на ваенна-тэхнічную дапамогу ўсясьветнай супольнасьці, а не на прыцягненьне замежных ваенных частак.

«Мы не разьлічваем што салдаты іншых краінаў будуць ваяваць ва Ўкраіне па абароне ўкраінскага сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасьці і недатыкальнасьці нашых межаў», — сказаў Парашэнка на брыфінгу пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Эўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу ў суботу ў Бруселі.

Разам з тым, паводле словаў Парашэнкі, Украіна разьлічвае «на ваенна-тэхнічнае садзейнічаньне з боку міжнароднай супольнасьці».

«Ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва, супрацоўніцтва ў сфэры абмену выведвальнымі дадзенымі і іншыя накірункі, безумоўна, зьяўляюцца прадметам і двухбаковых кансультацый, якія праходзяць сёньня ў Брусэлі, і пазыцыі прэзыдэнта краіны на саміце НАТО, які пройдзе ў пачатку верасьня», — дадаў кіраўнік украінскай дзяржавы .

Парашэнка таксама адзначыў, што Ўкраіна разьлічвае на дапамогу ў выглядзе нелятальнай зброі і тэхнікі, і ЭЗ заявіў аб гатоўнасьці ў такім садзейнічаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG