Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Шайгу завіс у паветры


Сяргей Шайгу
Сяргей Шайгу

Польшча забараніла пралёт самалёта Ту-154 міністра абароны Расеі Сяргея Шайгу, які вяртаўся з Славаччыны зь мерапрыемстваў, прысьвечаных 70-годзьдзю славацкага нацыянальнага паўстаньня.

Пра гэта перадае агенцтва РИА Новости.

Як паведаміў агенцтву адзін з чальцоў экіпажу, пасьля ўзьлёту расейскага ляйнэра з Банска-Быстрыцы пілёты атрымалі каманду зь зямлі аб тым, што Польшча не дае сваю паветраную прастору для пралёту самалёта міністра абароны Расеі.

У выніку самалёт зрабіў рэзкі разварот і праз гадзіну прызямліўся на лётнішчы ў Браціславе. У зьвязку з тым, што адбылося, вядуцца перамовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG