Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі рубель абваліўся, грыўня — таксама


Курс даляра ў Расеі ў пачатку таргоў на Маскоўскай біржы 29 жніўня перавысіў 37 рублёў, дасягнуўшы гістарычнага максымуму. Курс даляра ў Кіеве таксама на максымуме, перавысіўшы 14 грывень за адзін даляр.

Амэрыканская валюта ў Расеі ў параўнаньні з узроўнем закрыцьця таргоў 28 жніўня падаражэла на 26 капеек, а эўра — на 30 капеек. Напярэдадні па выніках таргоў курс эўра вырас на 68 капеек, а даляр — на 57 капеек, паведамляюць расейскія СМІ.

Адначасова 29 жніўня ў Расеі працягваюць падаць асноўныя біржавыя паказчыкі. Да 10.35 па маскоўскім часе індэкс РТС скараціўся на 1,05% да 1206 пунктаў, днём раней РТС завяршыў асноўныя таргі зьніжэннем на 3,27% да 1219 пунктаў.

Нэгатыўны эфэкт на расейскі фондавы рынак аказала зробленая 28 жніўня заява прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі аб тым, што Расея ўвяла свае войскі ва Ўкраіну.

Украінская грыўня на адкрыцьці міжбанкаўскіх таргоў упала да 14,8 грн/$, каціроўкі грыўня-эўра адкрыліся на ўзроўні 18,42/19,48 грн. Учора міжбанк у Кіеве закрыўся паказчыкамі 13,8/13,95 грн за даляр і 18,19/18,39 грн за эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG