Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія танкі ўжо пад Марыюпалем


Расейскі танк, ілюстрацыйнае фрота
Расейскі танк, ілюстрацыйнае фрота

Паблізу Марыюпаля расейскія вайскоўцы рыхтуюць чарговы пляцдарм для прасоўваньня ў глыб Украіны, паведамляюць украінскія СМІ.

Недалёка ад горада Марыюпаля зафіксавана 60 расейскіх танкаў, агучыў тэлеканал «1+1».

«Цяпер расейскія баявыя групы накіроўваюцца з Новаазоўска ў Марыюпаль. Яны абстралялі з мінамётаў блёкпост ўкраінскіх сілавікоў у сяле Безымяннае. Паводле выведкі, расейцы замацаваліся ў гэтым сяле і цяпер знаходзяцца ў 20 кілямэтрах ад Марыюпаля», — паведаміў тэлеканал.

«Нам даводзіцца ўвесь час мяняць пазыцыі, таму што карэкціроўшчыкі наводзяць на нас агонь праціўніка. Мы толькі што затрымалі карэкціроўшчыка, які наводзіў на нас ўстаноўку» Град«, — распавёў тэлеканалу адзін з украінскіх байцоў.

«З боку Расеі зайшло 50 танкаў, а ў нас 7 РПГ. Усё, больш нічога ў нас супраць танкаў няма. Ёсьць яшчэ „Мухі“ і АКМ 62-га года выпуску », — кажа іншы вайсковец.

Паводле словаў украінскіх салдат, ніякія «апалчэнцы» супраць іх не ваююць: «Ідзе расейскае ўварваньне, гэта адназначна. Мы ўчора ў гэтым пераканаліся, калі ў Новаазоўск увайшлі расейскія танкі з расейскімі сьцягамі і салдатамі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG