Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня «Салдацкіх маці Санкт-Пецярбурга»: Гэта ваеннае ўварваньне


Эла Палякова: Гэта ваеннае ўварваньне
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:48 0:00

Сябра расейскай прэзыдэнцкай Рады па правах чалавека і старшыня арганізацыі «Салдацкія маці Санкт-Пецярбурга» Эла Палякова заяўляе пра ўварваньне расейскіх войскаў ва Ўкраіну.

Пра гэта яна сказала ў інтэрвію Reuters.

«Іншага слова, як ўварваньне я падабраць не магу, калі столькі людзей перасякаюць мяжу. Людзі ў форме, са зброяй, зь цяжкай зброяй, з боепрыпасамі, якія вяртаюцца адтуль у трунах, а афармляецца, што яны загінулі на тэрыторыі вайсковай часткі. Гэтае ўварваньне, гэта робяць вайскоўцы», — сказала Палякова.

У аўторак Эла Палякова і іншы сябра Рады Сяргей Крывенка накіравалі запыт у Сьледчы камітэт з просьбай правесьці расьсьледаваньне абставінаў гібелі дзевяці кантрактнікаў 18-й мотастралковай брыгады, ураджэнцаў Дагестана. Паводле афіцыйнай вэрсіі, 9 чалавек загінулі на палігоне ў Растоўскай вобласьці 9 і 11 жніўня.

Камітэт салдацкіх маці ў Стаўрапальскім краі склаў сьпіс з 400 параненых і забітых расейскіх салдатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG