Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У нас няма іншага выйсьця — толькі ваяваць супраць агрэсара на сваёй тэрыторыі»


Уладзімер Фясенка
Уладзімер Фясенка

Уладзімер Фясенка, палітоляг, кіраўнік Цэнтру прыкладных палітычных дасьледаваньняў «Пента», выказаў меркаваньне, што тое, што адбываецца на поўдні Данецкай і Луганскай абласьцей, — гэта прамое наступства сустрэчы ў Менску:

«Пуцін і перад Менскам хацеў прымусіць Украіну да міру шляхам вайны. Пуцін робіць тое самае, што ён рабіў у Грузіі ў 2008 годзе. Гэта прымус да міру на ўмовах Расеі, але шляхам вайны. Таму на ўсходзе Ўкраіны цяпер ідзе ня проста вайна (яна ішла і раней), цяпер Расея ваюе наўпрост з Украінай, хоць па-ранейшаму Расея гэта адмаўляе.

Гэта можа скончыцца пашырэньнем канфлікту і ўжо не лякальнай вайной на Данбасе, а поўнамаштабнай вайной, якая непазьбежна прывядзе Расею да катастрофы. Пытаньне толькі ў тым, калі гэта адбудзецца. Пра гэта сьведчыць вопыт расейскай гісторыі. Хутчэй за ўсё, гэта самым найбліжэйшым часам прывядзе да новай хвалі санкцыяў супраць Расеі з боку многіх краінаў сьвету. І, я думаю, хаця б некаторыя краіны, якія зьяўляюцца міжнароднымі партнэрамі Ўкраіны, зразумеюць неабходнасьць паставак Украіне зброі.

Бо ва ўкраінскім войску ёсьць праблемы са зброяй, з рэсурсамі — менавіта гэтыя праблемы зьніжаюць эфэктыўнасьць дзеяньняў. Ёсьць таксама праблемы з эфэктыўнасьцю дзеяньняў і нашых вайскоўцаў — камандзіраў. Раней жа не ваявалі. Таму вучыцца даводзіцца на хаду. На жаль, ёсьць праблемы, зьвязаныя з карупцыяй — некаторыя генэралы куплялі свае званьні за грошы. Але гэта ўсё цяжкасьці, якія зь цягам часу будуць пераадоленыя. Штосьці падобнае было і ў Расеі падчас першай чачэнскай вайны. Галоўная цяпер праблема ва ўкраінскім войску — гэта праблема з рэсурсамі. Бо рэсурснае забесьпячэньне расейскай арміі цяпер на парадак вышэйшае, там больш магчымасьцяў. А тое, што было ў нас — у значнай меры было параскрадана падчас кіраваньня Януковіча. Таму рэсурсна цяпер украінскую армію трэба аднаўляць, і бязь зьнешняй падтрымкі гэта зрабіць будзе досыць складана.

Але ў нас проста няма іншага выйсьця — толькі ваяваць супраць агрэсара на сваёй тэрыторыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG