Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз будзе далей ціснуць на Пуціна


Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэвід Камэрон і прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Герман Ван Рампэй лічаць, што Эўразьвяз мае далей ціснуць на прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна ў сувязі з эскаляцыяй сытуацыі на Данбасе.

«Наконт сытуацыі ва Ўкраіне абодва лідэры пагадзіліся, што ЭЗ павінен працягнуць ціск на прэзыдэнта Пуціна з мэтай дамагчыся дээскаляцыі сытуацыі ва Ўкраіне», — гаворыцца ў паведамленьні на сайце брытанскага ўрада. Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель запатрабавала ад Расеі тлумачэньня прысутнасьці яе войскаў на тэрыторыі Ўкраіны.

Пра гэта яна заявіла падчас тэлефоннай размовы з Ўладзімерам Пуціным, паведамляе сайт нямецкага ўрада.

У сераду ў РНБА Украіны заявілі, што ва Ўзброеных сілах Расеі далей перакідваюць ваенную тэхніку і жывую сілу ў памежныя з Украінай раёны, перш за ўсё ў Растоўскую вобласьць. Частка гэтых падразьдзяленьняў перасекла дзяржаўную мяжу і знаходзіцца цяпер на тэрыторыі Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG