Прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч возьме ўдзел у цырымоніі інаўгурацыі прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Таіпа Эрдагана.
Пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага ўраду.
Цырымонія адбудзецца 28 жніўня ў Анкары. Паводле турэцкай тэлерадыёкампаніі TRT у інаўгурацыі возьмуць удзел прадстаўнікі 53 краін сьвету, сярод іх прэзыдэнты і кіраўнікі 15 краін. У прыватнасьці, як чакаецца, — кіраўнікі Расеі, Украіны, Казахстану, Армэніі і Азэрбайджану.
Прэзыдэнцкія выбары ў Турэччыне адбыліся 10 жніўня.