Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Данбасе дзейнічае 15-20 тысяч баевікоў,— МУС Украіны


Яшчэ месяц таму колькасьць прарасейскіх баевікоў ацэньвалася ў 12 тысяч.

Цяпер на Ўсходзе Ўкраіны ваюе каля 15-20 тысяч прарасейскіх і расейскіх баевікоў, зь якімі пастаянна змагаюцца сілы Антытэрарыстычнай апэрацыі.

Дакладную лічбу ніхто назваць не можа, бо баевікі пастаянна ажыцьцяўляюць ратацыю, атрымліваюць папаўненьне, адзначыў у інтэрвію тэлеканалу «1+1» дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка:

«Паводле маіх адчуваньняў і падлікаў, іх на Данбасе можа быць да 15-20 тысяч. Але дакладнай лічбы няма».

Антытэрарыстычная апэрацыя на Данбасе працягваецца пяты месяц. Цяпер жорсткія баі працягваюцца за Луганск і Данецк, а таксама суседнія зь імі гарады і вёскі. Месяц таму ваенны экспэрт Дзьмітрый Тымчук палічыў, што тэрарыстаў на ўсходзе Ўкраіны каля 12000 і іх колькасьць пастаянна расьце за кошт наёмнікаў з Расеі. Апошнім часам з Расеі ў Данбас прыбываюць кадравыя расейскія вайскоўцы са зброяй.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG