Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка заявіў аб падтрымцы ягонага мірнага пляна ў Менску


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Відэа начнога брыфінгу прэзыдэнта Ўкраіны пасьля ўчарашняга саміту.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка мінулай ноччу на брыфінгу ў памяшканьні ўкраінскай амбасады ў Менску, прысьвечаным перамовам пры ўдзеле кіраўнікоў Расеі, Беларусі і Казахстана, Украіны, а таксама прадстаўнікоў Эўразьвязу, распавёў аб выніках і дамоўленасьцях менскага саміту.

Прэзыдэнт Украіны назваў перамовы «вельмі складанымі», аднак адзначыў, што абсалютна ўсе кіраўнікі дзяржаў «падтрымалі лёгіку мірнага пляна». Таксама была дасягнутая дамоўленасьць аб забесьпячэньні свабоды ўкраінскіх грамадзян, якія незаконна ўтрымліваюцца на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі. Паводле Парашэнкі, будзе неадкладна актывізаваная дзейнасьць трохбаковай кантактнай групы, пачатыя кансультацыі паміж памежнікамі і начальнікамі Генэральных штабоў.

Акрамя таго, на 6 верасьня заплянаваныя чарговыя кансультацыі па энэргетычным пытаньні пры ўдзеле камісара ЭЗ па энэргетыцы Гюнтэра Этынгера, а таксама расейскага і ўкраінскага бакоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG