Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка разам з дэлегацыяй пакінуў Палац незалежнасьці, дзе праходзілі перамовы ў фармаце Мытны саюз-Украіна-ЭЗ, перадае карэспандэнт РИА Новости.
Прэсавы сакратар украінскага прэзідэнта Сьвятаслаў Цаголка адмовіўся камэнтаваць вынікі перамоваў і адзначыў, што ў сераду яны ня будуць працягвацца. “Мы выяжджаем”, - сказаў сьпікер кіраўніка ўкраінскай дзяржавы, перадае "Украінская праўда".