Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камандзір узвода ўцёк, расейскія дэсантнікі здаліся без бою


У Мінабароны Ўкраіны распавялі падрабязнасьці захопу ў палон расейскіх дэсантнікаў, якіх накіравалі ва Ўкраіну.

Як паведамляе УНІАН са спасылкай на Міністэрства абароны Ўкраіны, па выніках допыту палонных было ўстаноўлена, што яны тыднем раней чыгуначным эшалёнам былі адпраўленыя з Кастрамы ў Растоў-на-Доне.

У склад групы таксама ўваходзілі артылерыйскі дывізіён, выведная рота і падразьдзяленьні забесьпячэньня агульнай колькасьцю 350-400 чалавек, каля 30 баявых машын дэсанту, 18 артылерыйскіх установак «Нона» і іншыя аўтатранспартныя сродкі агульнай колькасьцю да 60 адзінак.

Затрыманыя былі апранутыя ў вайсковую форму расейскага ўзору, без знакаў адрозьненьня, маскіровачныя халаты. На ваеннай тэхніцы апазнавальныя знакі былі зафарбаваныя зялёным колерам, замест іх нанесеныя белыя кругі.

Асабістаму складу паведамілі аб пачатку батальённых тактычных вучэньняў. У ноч на 24 жніўня падразьдзяленьне было узьнятае па трывозе і пачало ажыцьцяўленьне маршу ў бок тэрыторыі Ўкраіны ў рэжыме радыёмаўчаньня.

Група перасякла мяжу і ішла на Ілавайск. Дзьве бронемашыны адсталі ад групы, адна зь іх была зьнішчаная. Камандзір узвода старэйшы лейтэнант Міхаіл Міленка з месца здарэньня ўцёк, пакінуўшы падначаленых, якія вырашылі прабівацца да сваіх, але праз некаторы час патрапілі ў атачэньне і былі вымушаныя без бою здацца сілам Антытэрарыстычнай апэрацыі. Затрыманыя дастаўленыя ў штаб сіл АТА для правядзеньня адпаведных працэсуальных дзеяньняў, паведамілі ў Мінабароны Ўкраіны.

24 жніўня непадалёк ад пасёлка Дзэркальнэ ў Данецкай вобласьці, які знаходзіцца ў 20 кілямэтрах ад мяжы з Расеяй, украінскія сілавікі затрымалі 10 дэсантнікаў расейскай 98-й дывізіі са складу 331 парашутна-дэсантнага палка (Кастрама).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG