Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны абвяргае падвышаную вайсковую актыўнасьць у Беларусі


Ніякай падвышанай ваеннай актыўнасьці ў Беларусі няма, заявіў у сваім артыкуле ў «Беларускай ваеннай газэце» начальнік упраўленьня інфармацыі Міністэрства абароны Беларусі палкоўнік Уладзімір Макараў.

Такім чынам ён адказаў на паведамленьні ў СМІ з відэа і фота аб актыўным перамяшчэньні па тэрыторыі краіны воінскіх эшалёнаў з узбраеньнем і ваеннай тэхнікай, якія зьяўляюцца ў апошні час у інтэрнэце на фоне баявых дзеяньняў ва Ўкраіне.

«Больш за тое, у першыя месяцы бягучага года ў сувязі з праверкай баявой гатоўнасьці Ўзброеных сіл інтэнсіўнасьць перамяшчэньня тэхнікі, у тым ліку чыгуначным транспартам, была значна вышэй, чым цяпер», — адзначыў Макараў.

Ён заявіў, што ўсе перамяшчэньні ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі «ажыцьцяўляюцца строга ў адпаведнасьці з Плянам падрыхтоўкі Ўзброеных сіл на 2013/2014 навучальны год, які быў распрацаваны яшчэ ў канцы мінулага года».

«Ніхто з Узброеных сілаў Беларусі ня ўдзельнічаў і ня ўдзельнічае ў ваенных дзеяньнях на тэрыторыі іншых дзяржаў», — сказаў Макараў.

«Выдумкі з нагоды нейкіх расейскіх вайскоўцаў і груповак войскаў у Беларусі на мяжы з Украінай, а таксама паведамленьні аб пачатку вайны» ён назваў «плёнам хваравітага ўяўленьня» іх аўтараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG