Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў ня бачыць нічога ганебнага ў «парадзе» палонных у Данецку


Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што ня бачыць нічога ганебнага ў «парадзе» ўкраінскіх ваеннапалонных па вуліцах Данецку.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі жорстка скрытыкавалі гэты інцыдэнт, назваўшы яго парушэньнем Жэнэўскай канвэнцыі.

Лаўроў заявіў, што Масква гатовая выкарыстаць любую форму дыпляматыі, каб пакласьці канец канфлікту ў Украіне «да таго часу, пакуль ёсьць вынік».

Лаўроў таксама адзначыў, што Расея плянуе накіраваць ва Ўкраіну другі канвой гуманітарнай дапамогі. Ён дадаў, што Масква праінфармавала Ўкраіну пра свой намер і спадзяецца, што Кіеў пагодзіцца на супрацоўніцтва.

Краіны Захаду на мінулым тыдні асудзілі Расею за тое, што мяжу Ўкраіны перасекла велізарнай калёна грузавікоў так званага «гуманітарнага канвою» — без аніякага ўзгадненьня зь Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа і ўкраінскай уладай.

Камэнтары Лаўрова апублікаваныя напярэдадні сустрэчы ў Мінску 26 жніўня. Удзел у ёй пацьвердзілі прэзыдэнты Ўкраіны і Расеі, а таксама камісары Эўразьвязу і лідэры Казахстану і Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG