Дабраахвотніцкі батальён тэрытарыяльнай абароны Данецкай вобласьці «Данбас» ініцыюе стварэньне аб’яднанага грамадзкага камітэта партызанскага руху.
Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка.
«Думаю, цягам некалькіх дзён выйдзем на агульны сход лідэраў з розных абласьцей. Я прадастаўляю для гэтага інструктараў і трэніровачны намёт. Рэшта далучыць свае ўнёскі самастойна», — піша Сяменчанка і выказвае надзею на падтрымку гэтай ініцыятывы з боку прэзыдэнта Ўкраіны.
Кіраўнік батальёна «Данбас» таксама паведаміў пра дадатковы набор дабраахвотнікаў у склад свайго падразьдзяленьня. Сяменчанка апублікаваў жорсткія крытэрыі для навабранцаў «Данбаса».
Камандзір батальёна «Данбас» Сямён Сяменчанка быў паранены на мінулым тыдні падчас штурму Ілавайска Данецкай вобласьці. Цяпер ён лечыцца ў Днепрапятроўску.