Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У баевікоў «ДНР» свой парад — у Данецку яны правялі калёну палонных вайскоўцаў


Па цэнтры Данецка канваіры зь ліку ўзброеных прарасейскіх сэпаратыстаў правялі каля сотні ўкраінскіх ваеннапалонных з завязанымі рукамі.

Падчас праходжаньня калёны прыхільнікі «ДНР» кідалі ў палонных яйкі, памідоры і плястыкавыя бутэлькі з вадой.

У Данецку па цэнтральнай вуліцы горада ўздоўж плошчы імя Леніна баевікі прагналі калёну ўкраінскіх ваеннапалонных. Як перадае карэспандэнт УНІАН, пра гэта паведамілі мясцовыя жыхары, якія сталі відавочцамі таго, што адбываецца.

«Каля 100 ваеннапалонных з заведзенымі за сьпіну рукамі прайшлі калёнай у суправаджэньні тэрарыстаў-канваіраў з аўтаматамі», — сказалі суразмоўцы УНІАН.

Яны таксама распавялі, што напярэдадні на плошчу Леніна баевікі зьвезьлі некалькі згарэлых і пашкоджаных адзінак ваеннай тэхнікі — танкаў, БТР, гармат, а таксама сыстэму «Град». Па сьцьвярджэньнях баевікоў гэта тэхніка ўкраінскай арміі, якая зьяўляецца цяпер іх трафэем. Паводле інфармацыі данецкіх інтэрнэт-СМІ, пад час праходжаньня ўкраінскіх ваеннапалонных «разьюшаны натоўп закідвае палонных камянямі, пэтардамі і памідорамі». Некаторыя з натоўпу выскоквалі, каб ударыць кагосьці з палонных, але канвой перарываў такія спробы. Пасьля праходжаньня калёны ваеннапалонных праехалі палівальныя машыны, якія змылі асфальт вадой.

Пасьля «маршу» палонных пасадзілі ў аўтобусы і павезьлі.

Усяго ў палоне прарасейскіх баевікоў знаходзіцца каля 500 украінскіх вайскоўцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG