Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Канвой Пуціна» рабуе стратэгічныя заводы Ўкраіны


Дастаўленыя ў зону, акупаваную прарасейскімі баевікамі, расейскія прадукты не раздаюць, а прадаюць.

Як заявіла Міністэрства абароны Ўкраіны, што расейскі «гуманітарны канвой» абрабаваў украінскія стратэгічныя заводы.

Як інфармуе медыя-цэнтар Мінабароны, у раёне горада Тарэз на Данбасе былі выяўленыя грузавікі белага колеру, што пацьверджана дадзенымі касьмічнай выведкі. Гэтыя транспартныя сродкі пад выглядам «гуманітарнай місіі» вывозяць абсталяваньне з аднаго з філіялаў завода «Матор Січ», які вырабляе камплектуючыя да рухавікоў верталётаў, што вырабляецца толькі ва Ўкраіне.

«Такія ж крадзяжы адбываюцца ў іншых гарадах, падкантрольных сёньня „ДНР“. У горадзе Свярдлоўск зьявіліся кропкі па продажы той жа „гуманітаркі“. Скажам, пачак солі каштуе не менш за 10 грывень. А ў Леніна грузавікі з той жа калёны спыняюцца каля моргаў, дзе знаходзяцца целы загіблых афіцэраў расейскай арміі», — адзначаецца ў паведамленьні.

23 жніўня прэсавы сакратар Інфармацыйнага цэнтра Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Лысенка заявіў, што ў грузавікі, якія зайшлі пад выглядам гуманітарнай дапамогі з Расеі, загружаюць абсталяваньнем ваеннага завода «Тапаз» і Луганскага патроннага завода:

«Паводле апэратыўнай інфармацыі, у грузавыя аўтамабілі, якія зайшлі ва Ўкраіну пад выглядам гуманітарнай дапамогі, расейцы загружаюць абсталяваньне данецкага завода «Тапаз», дзе вырабляюцца РЛС «Кальчуга », і Луганскага завода, дзе вырабляюцца зарады да стралковай зброі",— сказаў Лысенка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG